Фото из открытых источников
Фото из открытых источников

Стасункі народнага паэта Беларусі Якуба Коласа з яго дактарамі — тэма невычарпальная. І ў сувязі з чарговымі ўгодкамі беларускага песняра прапануем вам пагартаць малавядомыя старонкі жыцця ьі творчасці класіка, звязаныя з медыцынскай тэматыкай.

 

Доктар Ждановіч

 

Дактары ўзгадаваюцца ў многіх творах Якуба Коласа, у тым ліку ў яго вершаванай паэме для дзяцей «Міхасёвы прыгоды», якая заснавана на рэальных падзеях. Прататыпам галоўнага героя твора быў малодшы сын песняра Міхась, які ў дзяцінстве часта хварэў.

 

kolas 1

Налучыла зімою Міхася бяда:

Захапіла Міхася хвароб чарада.

Прыстала ангіна,

А потым адзёр.

Чуць-чуць з дыфтэрыту

Міхась не памёр.

Забіла дыханне,

I горла, і нос.

Ой, колькі пакуты

Міхась перанёс!

Ды ўсё ж далі рады

Яму дактары.

Вакцыну ўлівалі

Не менш разоў тры.

Каб не вакцына,

Памёр бы хлапчына.

I дні і нядзелі

Ляжаў у пасцелі

Слабенькі,

Худзенькі,

Малы Міхасёк,

Як падкошаны той васілёк.

I высах жа, бедны!

А тварык стаў бледны,

Празрысты, бы з воску.

Доктар дзіцячы

Лячэнне прызначыў —

Адправіць Міхася на вёску.

Паветрам гаючым

I сонцам бліскучым

Міхасевы сілы ўзмацніць.

 

Тым цудадзейным месцам, дзе ўзмацнілася здароўе малодшага сына паэта, стаў Пухавіцкі край, дзе ў 1933 годзе ўлетку адпачываў Якуб Колас разам з усёй сям’ёй. Цікава, што адна з гераінь «Міхасёвых прыгод» Таццяна ў рэальным жыцці звязала свой лёс з медыцынай і дабілася значных поспехаў.

 

Таццяна Аляксандраўна Ждановіч — урач-тэрапеўт вышэйшай катэгорыі, заслужаны ўрач БССР, узнагароджана ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Мінздароўя СССР і БССР.

 

Таццяна Аляксандраўна нарадзілася 22 сакавіка 1918 года ў вёсцы Талька на Пухаўшчыне ў сям’і памочніка ляснічага Аляксандра Іванавіча Яўсейчыка і яго жонкі Грыпіны Мікалаеўны. Пазнаёміцца з класікам давялося яшчэ ў школьныя гады: «Это случилось когда мы жили в лесу в сторожке. Это место в полутора километрах от Тальки. В окружении леса была солнечная поляна, там стоял наш дом, сарай. У нас была колас собирает грибы 2своя лошадка, собака, небольшой сад, росли кусты. Место уникальное, живописное. Тут тебе и лес, и луг, и речка. Я где-то училась в девятом класе, когда впервые к нам в “гаёвку” на дачу приехал с каким-то знакомым отцу художником сам поэт Якуб Колас. Очень был интересный человек, такой простой, такой весёлый, а главное любитель побродить по лесу. Но из лесу не приходил с пустыми руками. Несёт бывало цветы, какую-нибудь интересную корягу и уверяет нас, что похоже на Бабу Ягу, другой раз аиста, а то и просто люльку для курева. Но чаще всего приносил грибы. Он их собирал умело. Уже с вечера меня предупреждал:

 

— Танечка, а завтра утречком мы с тобой — айда за грибами. И мы уходили. Любили ходить далеко друг от друга, а грибы непременно собирать раздельно. Брал только боровики. Потом приходили домой, он начинает их сортировать: маленькие отдельно, средние и старые, называл их “борщевиками”, откладывал для сушки на зиму. Грибы обязательно посчитает и в голос скажет: “У меня, Танечка, 169 грибов, другой раз больше за 200”. И потешался, когда у меня было меньше: “Вот и я еще на эту работу гожусь”».

 

Таццяна Аляксандраўна сябравала з усімі членамі сям’і Якуба Коласа — самім класікам, яго жонкай і дзецьмі — і нават жыла ў іх доме ў Вайсковым завулку ў 1930-я гады, калі вучылася ў Мінскім медінстытуце. Калі пачалася Другая сусветная вайна, Таццяна Ждановіч разам з маленькім сынам перабралася ў Тальку да бацькоў. Яе муж не вярнуўся з фронту. У час акупацыі Таццяна Аляксандраўна дапамагала хворым аднавяскоўцам. Аднойчы нават прымала цяжкія роды і ледзь не трапіла пад арышт, бо тэрміновая дапамога спатрэбілася ноччу — была абвешчана каменданцкая гадзіна, і яе затрымалі па дарозе дамоў. З вялікімі цяжкасцямі ёй удалося пазбегнуць зняволення. У 1948 годзе Таццяна Аляксандраўна працавала доктарам у дзіцячым доме, потым галоўным урачом Талькаўскай раённай бальніцы. Яе ўспаміны пра сустрэчу з класікам захоўваюцца ў фондах музея Якуба Коласа.

 

Доктар Пракапчук

 

Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч, якога на жаль не стала 27 мая 2020 года, расказваў пра яшчэ аднаго таленавітага доктара, з якім быў знаёмы яго бацька.

 

Андрэй Якаўлевіч Пракапчук (1896–1970) — акадэмік АН БССР, доктар медыцынскіх навук, заслужаны дзеяч навукі БССР, дэрматавенеролаг.

 

Андрэй Якаўлевіч нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Чэмеры Слонімскага павету Гродзенскай губерні. Скончыў Слонімскую гарадскую вучэльню, медыцынскі факультэт 2-га Маскоўскага ўніверсітэта (1923). У 1927 годзе займаў пасаду старшага асістэнта кафедры скурных і венералагічных захворванняў медыцынскага факультэта БДУ. У 1931–1941 гг. — загадчык кафедры скурных і венералагічных захворванняў медыцынскага інстытута ў Мінску. У 1931 годзе атрымаў званне прафесара, у 1936-м быў абраны членам-карэспандэнтам, а з 1940-га — акадэмікам і членам прэзідыума АН БССР.

 

З 1929 года і да канца свайго жыцця Якуб Колас быў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук, таму не раз сустракаўся з доктарам Пракапчуком па справах, часам завітваў да яго ў госці. А калі ў малодшага сына Міхася з’явіліся барадаўкі на руках, то звярнуліся за дапамогай да Андрэя Якаўлевіча, які хутка вырашыў праблему.

 

Андрэй Якаўлевіч Пракапчук пакінуў адметны след у айчыннай дэрматавенералогіі, ён адным з першых у свеце апісаў парушэнні ліпіднага абмену, якія адбываюцца адначасова як у арганізме, так і ў заражанай скуры пры некаторых скурных хваробах, распрацаваў шэраг метадаў лячэння венерычных і скурных захворванняў.

 

Сусветнае прызнанне атрымаў распрацаваны Пракапчуком метад лячэння чырвонай ваўчанкі акрыхінам. Андрэй Якаўлевіч Пракапчук упершыню ў нашай краіне правёў электронна-мікраскапічнае даследаванне нармальнай і паталагічна змененай скуры, а таксама ўзбуджальнікаў скурных ды венерычных хвароб і апісаў іх. Ён першым пачаў выкарыстоўваць штучныя радыёактыўныя ізатопы ў дэрматалогіі.

 

Доктар Яўсенка

яўсеенка

У музейнай калекцыі «Архіў» захоўваюцца ўспаміны жыхаркі Бабруйска Драгуновай Неанілы Аляксандраўны пра яе маці Яўсенка Алену Данілаўну, якая лячыла сям’ю Якуба Коласа у час іх эвакуацыі ў Ташкент.

 

Неаніла Аляксандраўна ўспамінала: «В г. Ташкент Евсенко Е.Д. работала в военкомате в призывной комиссии, а затем в Государственной санитарной инспекции Куйбышевского района фельдшером и по совместительству в поликлинике на патронаже по медицинскому обслуживанию населения, в том числе семьи Якуба Коласа. Жена и младший сын Якуба Коласа часто болели, и мама была у них по оказанию медицинской помощи. Когда мама приходила по вызову в эту семью, Якуб Колас всегда, прежде чем мама начинала лечить, усаживал ее за стол, отрезал вокруг булки хлеба ломоть, намазывал маргогуселином (был такой жир во время войны) или повидлом, ставил кружку чая или кипятка… и заставлял ее поесть. Иногда Якуб Колас делал ложные вызовы, чтобы подкормить мою маму, так как она от голода была очень худая, с распухшими ногами, из которых текла жидкость. Может быть, благодаря этим угощениям моя мама, а вместе и мы, так как она была наша кормилица, остались живы».

 

Неаніла Аляксандраўна вырашыла падзяліцца ўспамінамі, каб выканаць просьбу маці, якая ўсё жыццё помніла прыхільнае стаўленне класіка беларускай літаратуры. А яшчэ і таму, што часам у прэсе з’яўляюцца публікацыі аб сквапнасці Якуба Коласа, у якія яна не верыць і катэгарычна адвяргае: “Не мог жадный человек делать такое благородное дело — делиться куском хлеба в не сытное для его семьи время”».

 

Доктар Калiнiн

 

Якуб Колас не любіў ездзіць на курорты, нездарма ён пісаў, што яны яму «непрыемны і нялюбы». У 1947 годзе Якуб Колас адпачываў у Кіславодску і захварэў. Спачатку забалелі зубы, потым было запа-ленне надкосніцы, сеў лішай, узніклі праблемы са зрокам, ну а напрыканцы ўзнялася тэмпература і пачалося запаленне лёгкіх — «вечарамі захапілі такія болі, што цяжка было дыхаць, як бы там пана-бівалі іголак». Лячыць класіка беларускай літаратуры давялося доктару Калініну. «Я тут нічога покі што не раблю. Мой доктар, Міхаіл Іванавіч Калінін, наказаў мне строга закінуць пяро. Самае маё лепшае лякарства — поўны спакой і адпачынак», — пісаў Якуб Колас беларускаму пісьменніку Міхасю Лынькову і яго жонцы Соф’і Захараўне. У лісце да свайго сябра і перакладчыка твораў на рускую мову Сяргея Гарадзецкага класік так характырызуе свайго доктара: «Очень симпатичный старик. Долго выслушивал, выстукивал, измерил давление крови. Оно оказалось слишком высоким: 215/130. Потом пошли всевозможные анализы… Мой добрый старик советует отрешиться от всяких мыслей и идей, побольше бывать на воздухе, побольше отдыхать в кровати, что я охотно делаю».

 

У лісце да Пятра Усцінавіча Броўкі ад 11 лістапада 1947-га Якуб Колас пісаў: «Мой мілы доктар, Міхаіл Іванавіч Калінін (якое супадзенне!) раіць мне болей слухаць, чым гаварыць. 9/ХІ я падняўся з пасцелі. З дазволу доктара трохі патупаў па карыдоры. Сягоння ён дазволіў мне выйсці на двор. Выходзіў два разы. Зранку было хоць і ясна, але падзімаў вецер. Не мог нідзе знайсці зацішку, і я хутка вяр-нуўся ў палатку. Удзень ізноў вылез. Было шмат цяплей. З гадзіну пасядзеў і трохі пасоўваўся па дарожках санаторыя. Я вельмі часта хукаў у кулак. Гэта — замест вымеру тэмпературы тэрмометрам. Тэмпература прыйшла ў норму. Ды хвароба так нагнала страху, што я ўсё баюся, каб яна не вярнулася. І вельмі чутка прыслухоўваюся да кожных дробязей, што адбываюцца ў арганізме».

 

Доктар Калінін аказаўся поўным цёзкам дзяржаўнаму і партыйнаму дзеячу Міхаілу Іванавічу Калініну, які паводле ўказа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 31 студзеня 1939 года ўручаў Якубу Коласу ўз-нагароду за дасягненні ў развіцці мастацкай літаратуры.

 

З доктарам Калініным у Якуба Коласа склаліся прызныя стасункі, пра што сведчаць лісты і тэлеграмы Міхаіла Іванавіча, якія захоўваюцца ў асабістым архіве паэта: «Берегите себя в переходное время от холода к теплу и избегайте переутомления. Шлю сердечный привет Вам и вашей семье. Ваш быв-ший лечврач Калинин М.И».

 

Пазней Калінін напіша: «Дорогой Константин Михайлович! Пришлите что-либо из Ваших произве-дений на память старику М.И. Калинину, который Вас полюбил и желает много лет еще здравство-вать на благо Белорусскому народу. Ваш друг и поклонник М.И. Калинин».

 

Фотаздымкі прадастаўлены аўтарам.