Фото носит иллюстративный характер. Из открытых источников.
Фото носит иллюстративный характер. Из открытых источников.

Шаноўныя чытачы, мы ведаем, што шмат хто з вас вольным часам вандруе па прасторах нашага краю, каб на ўласныя вочы пабачыць яго хараство і болей дазнацца пра гісторыю Беларусi. З «Медвеснiкам» вандраваць будзе яшчэ цiкавей ды танней! Турыстычны сезон распачаўся — давайце пераключацца з доўгай самотнай зiмы на святло, цяпло i вясну...

 

Цi памятаеце вы пра бонусныя знiжкi на зборныя экскурсiйныя вандроўкi ад нашага партнёра TravelAgency.by? Прапанова выключна для нашых падпiсчыкаў! Мiнусуйце 30 % ад пачатковага кошту, калi збiраецеся падарожнiчаць з агенцтвам упершыню. А кожная наступная экскурсiя захавае вам яшчэ па 15 % да канца 2021 года. Знiжкi распаўсюджваюцца на ўсiх, хто вандруе разам з вамi, — родных, блiзкiх, сяброў i калег. Трэба толькi прад’явiць падпісны квiток на штотыднёвiк «Медыцынскi веснiк» альбо яго фота на тэлефоне.

 

Дарэчы, тэрмін падпiскi анiяк не ўплывае на атрыманне знiжкі. Нават калі вы падпісаліся ўсяго на месяц, вы ўсё адно можаце вандраваць па нашай бонуснай праграме з TravelAgency.by. Да канца 2021 года!

 

Глядзiце, якiя неверагодныя аўтарскiя падарожжы з дасведчанымі гiдамi запланаваныя на красавiк (выезд з Мiнска)

 

10 красавiка (субота) вандроўка ў незнаёмы Магiлёў

 

Незвычайныя прыгоды цягнiком! Вы пазнаёміцеся з беларускай Прагай, даследуеце найцiкавейшыя куточкі старога горада, пачуеце тутэйшыя легенды, пабачыце Магiлёў з вышынi птушынага палёту i зробiце шмат здымкаў на фоне сучасных урбанiстычных пейзажаў для сваiх вясновых iнстаграмаў.

 

Могилёв путешествиеПомнік астролагу на Плошчы зорак у Магілёве

 

Кошт вандроўкi: 60 руб.*

 

Для падпiсчыкаў «МВ»: 42 руб.* (-30 %), 51 руб.* (-15 %).

 

*Квiткi на цягнiк набываюцца дадаткова.

 

11 красавiка (нядзеля) вандроўка ў ганчарную майстэрню «Як гэта робiцца?»

 

Падарожжа камфортным аўтобусам непадалёк ад сталiцы. Ды з майстар-класамi! Найперш завiтаеце ў горад кантрабандыстаў, даведаецеся пра авантурную старонку ў жыццi беларускiх рамеснiкаў. Потым у «керамiчным сэрцы» нашай краiны створыце ўласныя кубачкi з розных відаў глiны. А пасля трапiце на мядовую сядзiбу, дзе не толькі паласуецеся мёдам, але і пачуеце гiсторыi славутых беларускiх пчаляроў.

 

Кошт вандроўкi: 60 руб.

 

Для падпiсчыкаў «МВ»: 42 руб. (-30 %), 51 руб. (-15 %).

 

17 красавiка (субота) падарожжа ў Оршу, фарпост на Дняпры

 

Вандроўка камфортным аўтобусам. Вам адкрыюцца таямніцы горада, якi называюць усходняй брамай Беларусi. Мурамі кляштараў вы пройдзеце па слядах ордэна езуітаў, наведаеце музей у былым езуiцкiм калегiуме i дзейны кляштар ордэна марыянаў, пабачыце незвычайны касцёл Святога Язэпа, якi iснуе з 1780 года i спалучае архітэктурныя стылi барока i класiцызму.

 

Орша путешествиеЕзуіцкі калегіум у Оршы.

 

Кошт вандроўкi: 80 руб.

 

Для падпiсчыкаў «МВ»: 56 руб. (-30 %), 68 руб. (-15 %).

 

24 красавiка (субота) вандроўка ў незнаёмы Гомель

 

Чым можа здзiвiць Гомель? Старым паркам, захаваным палацам Румянцавых ды Паскевiчаў? А цi чулі вы пра гомельскiх старавераў? Вас чакае знаёмства з гiстарычнымі i сучаснымі постацямі Гомеля, вы дазнаецеся пра першыя скiты, пра драўляны малельны дом, на месцы якога ў дарэвалюцыйны час была земская лякарня, а сёння… так, Гомельская БХМД!

 

Кошт вандроўкi: 80 руб.

 

Для падпiсчыкаў «МВ»: 56 руб. (-30 %), 68 руб. (-15 %).

 

А найблiжэйшая i незвычайная вандроўка гэтай вясны — экскурсiя ў Нацыянальны акадэмiчны Вялікі тэатр оперы i балета адбудзецца ўжо 27 сакавіка (субота) у 10:00.

 

Што там за кулiсамi? Як працуюць артысты? Хто стварае спектаклi, касцюмы, вобразы? Як захоўваюцца балетныя пачкi ды пуанты? Цi iснуе беларуская школа балета? Якiя оперныя спевакi пакiнулi значны след у сусветнай культуры? Шмат цiкавых пытанняў, на якiя вы абавязкова атрымаеце адказы.Театр оперы и балета путешествие

Кошт вандроўкi: 25 руб.

 

Для падпiсчыкаў «МВ»: 17,5 руб. (-30 %), 21,5 руб. (-15 %).

 

Iншыя вандроўкi у красавiку:

 

Экскурсiя Час Кошт, руб Кошт са знiжкамi для падпiсчыкаў МВ, руб
  30% 15%
10 красавiка (субота)
Палацы ды замкi: Мiр i Нясвiж 09:00-20:00 90 63 76,5
Палацы ды замкi: Косава i Ружаны 07:30-21:00 80 56 68
Наша культура: музей народных рамёстваў Дудуткi 14:00-18:30 60

42

51
Як гэта зроблена: БелАЗ 10:00-14:00 60 42 51
17 красавiка (субота)
Храмы ды сядзiбы: Залессе - Солы – Гервяты 09:00-19:30 75 52,5 63,8
18 красавiка (нядзеля)
Эка-экскурсiя Нарач  09:00-19:00 65 45,5 55,3
24 красавiка (субота)
Палацы ды замкi: Мiр i Нясвiж 09:00-20:00 90 63 76,5
Палацы ды замкi: Косава i Ружаны 07:30-21:00 85 59,5 72,3
Наша культура: музей народнай архiтэктуры i побыту Строчыцы 13:00-17:00 30 21 25,5
Наша культура: музей народных рамёстваў Дудуткi 14:00-18:30 60 42 51
25 красавiка (нядзеля)
Як гэта зроблена: БелАЗ 10:00-14:00 60 42 51
Эка-экскурсiя Нарач  09:00-19:00 65 45,5 55,3

 

Больш падрабязней пра кожную з вандровак глядзiце на сайце TravelAgency.by па спасылцы тут. 

 

Замаўляйце экскурсiйныя падарожжы па тэлефоне цi па вайберы: +375 (29) 660-77-44.

 

Больш вандровак на medvestnik.by 

 

Падпiсацца на «Медыцынскi веснiк» i атрымаць бонусныя знiжкi можна тут.

 

Безумоўна, ва ўсiх падарожжах дзейнiчаюць агульныя правiлы бяспекi, патрабуецца выкананне рэспiраторнага этыкету.

 

Жадаем вам сонечнай вясны, цiкавых вандровак, добрага настрою i здароўя!

 

Ваш «МВ».

 

*** (будзе дапаўняцца) ***


Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

При копировании или цитировании текстов активная гиперссылка обязательна. Все материалы защищены законом Республики Беларусь «Об авторском праве и смежных правах».