25 лютага Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпiсаў Указ № 78 аб узнагароджаннi ордэнам Мацi 146 жыхарак краiны. Гэтай высокай узнагароды ўдастойваюцца жанчыны за нараджэнне i выхаванне пяцi i больш дзяцей.
Сярод прадстаўнiц сферы аховы здароўя, узнагароджаных ордэнам Маці:
- Алымава Арына Васільеўна, фельчар аддзялення прафілактыкі 4-й ГП Мiнска;
- Арушанава Марыя Станіславаўна, медыцынская сястра стаматалагічнага аддзялення ТАА «Экамедсэрвіс — Медыцынскі цэнтр»;
- Барадаўка Кацярына Раманаўна, медыцынская сястра агульнай практыкі Заскавіцкай амбулаторыі Маладзечанскай ЦРБ;
- Біялт Любоў Мікалаеўна, урач агульнай практыкі аддзялення агульнаўрачэбнай практыкі Нясвіжскай ЦРБ;
- Болбас Марына Іванаўна, санітарка Бабруйскай гарбальніцы хуткай медыцынскай дапамогі;
- Гур'янава Валянціна Аляксандраўна, урач-афтальмолаг афтальмалагічнага аддзялення амбулаторнага цэнтра Галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра Узброеных Сіл РБ № 432;
- Паўтарак Юлія Рычардаўна, санітарка аддзялення медыцынскай рэабілітацыі Свіслацкай ЦРБ;
- Варапаева Таццяна Аляксандраўна, санітарка (аперацыйная) аперацыйнага блока педыятрычнага аддзялення № 4 для лячэння дзяцей з алергічнымі, пульманалагічнымі захворваннямі Мінскай АДКБ;
- Рачкоўская Надзея Сяргееўна, студэнтка Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта;
- Сушко Алена Анатольеўна, санітарка аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі № 2 Мінскай ЦРКБ;
- Карабкова Марына Юр'еўна, санітарка (буфетчыца) інфекцыйнага аддзялення для дарослых Барысаўскай інфекцыйнай бальніцы № 2;
- Кухаронак Валерыя Алегаўна, медыцынская сястра дзіцячай паліклінікі Маладзечанскай ЦРБ;
- Нядзельская Ганна Уладзіміраўна, санітарка Бабруйскай ЦБ;
- Тарасава Наталля Барысаўна, санітарка артапедычнага аддзялення Магілёўскай АКБ;
- Шурпіна Ірына Аляксандраўна, санітарка клініка-дыягнастычнай лабараторыі Магілёўскай паліклінікi № 10.