Фото носит иллюстративный характер. Из открытых источников.

22 чэрвеня — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народу.

 

Юлія друніна (1924–1991)

 

Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, дадаўшы сабе год, 16-гадовая Юлія Друніна запісалася ў добра­ахвотную санітарную дру­жыну, скончыла курсы мед­сясцёр. У канцы лета 1941-га з набліжэннем немцаў да Масквы была накіравана на будаўніцтва абарончых ума­цаванняў пад Мажайскам. Там падчас аднаго з авіяна­лётаў яна згубілася, адстала ад свайго атрада і была па­дабрана групай салдат, якім патрэбна была санітарка. Разам з імі Друніна патра­піла ў акружэнне і 13 сутак прабіралася да сваіх. У кан­цы шляху іх камандзір па­дарваўся на міне. Разам з ім загінулі яшчэ двое байцоў, а Друніну моцна аглушыла.

 

Пасля акрыяння Юлія атрымала прызначэнне ў 667-ы стралковы полк 218-й стралковай дывізіі. У гэтым жа палку ваявала санінструк­тар Зінаіда Самсонава (загі­нула 27 студзеня 1944 года, пасмяротна ўдастоена зван­ня Героя Савецкага Саюза), якой Друніна прысвяціла адзін з самых праніклівых сваіх вершаў «Зінка».

 

У 1943 годзе Друніна была цяжка паранена — ас­колак снарада ўвайшоў у шыю злева і затрымаўся ў пары міліметраў ад соннай артэрыі. Не падазраючы аб сур'ёзнасці ранення, яна проста закруціла шыю бін­тамі і працягвала ратаваць іншых — пакуль не стала зусім дрэнна самой. Апры­томнела ўжо ў шпіталі, дзе даведалася, што цудам ура­тавалася ад смерці.

 

Яе камісавалі. Вярнулася ў Маскву. Паспрабавала пас­тупіць у Літаратурны інсты­тут, але няўдала. Вырашыла вярнуцца на фронт. Дабіла­ся прызнання прыдатнай да страявой службы. Ваявала ў Пскоўскай вобласці, затым у Прыбалтыцы. У адным з баёў была кантужана. Скон­чыла вайну ў званні старшы­ны медыцынскай службы. Была ўзнагароджана ордэ­нам Чырвонай Зоркі і меда­лём «За адвагу».

 

Бінты

 

Салдат з вачыма, поўнымі слязьмі,

ляжыць збялелы… Жах. Туга. Напруга.

 

А ты бінты прырослыя вазьмі

і адарві адным імклівым рухам.

 

Адным імклівым — трэба, каб хутчэй.

Адным імклівым — толькі ў тым

чуллівасць…

 

Аднак сустрэўшы позірк тых вачэй,

я не магла зрабіць свой рух імклівым.

 

На бінт я шчодра перакіс ліла,

каб адмакала, каб было без болю.

 

А фельчарыца не хавала зла,

адно казала: «Гора мне з табою.

 

Так з кожным цырымоніцца — куды?

Ды і яму ж яшчэ дадасца мукі».

 

Але падранкі цэлілі заўжды

каб да мяне ў марудлівыя рукі.

 

Не адрывай прырослыя бінты,

часцей іх можна зняць амаль без болю.

 

Я зразумела — зразумей і ты…

 

На жаль, быць добрай з кніжак не заўжды

бываё лёгка вывучыцца ў школе!

 

Канстанцін Сіманаў (1915–1979)

 

vxccx44xУ першы дзень вайны быў прызваны ў армію ў якасці ваеннага карэспан­дэнта. Велізарны ўплыў на яго аказала наведванне паўакружанага Магілёва і сустрэча з байцамі, якія ў невыносна цяжкіх умовах адбівалі нямецкія ата­кі на Буйніцкім полі. Зробленыя здым­кі знішчаных толькі за адзін дзень 11 ліпеня 1941 года 39 нямецкіх танкаў былі апублікаваны з нарысам Сімана­ва «Гарачы дзень» у «Известиях» 20 ліпе­ня 1941 года.

 

Як ваенны карэспандэнт Сіманаў пабываў на ўсіх франтах. Таксама ў гады вайны ён напісаў п'есы «Рускія людзі», «Чакай мяне», «Так і будзе», апо­весць «Дні і ночы», выдаў дзве кнігі вер­шаў: «З табой і без цябе» і «Вайна».

 

Канстанцін Сіманаў памёр ад раку лёгкіх 28 жніўня 1979-га ва ўзросце 63 гадоў у Маскве. Паводле завяшчання, яго прах быў развеяны над Буйніцкім полем пад Магілёвам.

 

Тылавы шпіталь

 

Не сохла кроў тым летам на руках

бо з раніцы і рэзаць, і сшываць — і

пасля ў ботах дзесьці па кутах

паспаць гадзіны дзве, і то наўрадці.

 

І нечакана — цішыня палат,

каторы дзень ні выбухне, ні грукне.

 

Але ж баяліся сцягнуць з сябе халат

І, як учора, мылі спіртам рукі.

 

А потым з боку вешалі прычэп —

заўсёды замінаўшыя наганы.

 

Ды йшлі паслухаць у вакольны стэп,

як у траве свісталі тарбаганы.

 

Прыткнуўшы матацыкл свой да пары,

штабны кур’ер аддаў загад адбыць нам

на фронт, маўляў, няхай, і дактары

таксама паглядзяць на поле бітвы.

 

Вось і яны — узгоркі і палі,

дзе дзень і ноч дзіравілі і рвалі

ўсё, што назад цярпліва, як маглі,

нібы краўцы, мы потым зашывалі.

 

Як ён пасмеў, іржавы мінамёт,

з кульцёй кульгавай, каб абапірацца,

нам столькі даць ірваных у жывот

ды іншых ран, ды столькі аперацый?

 

Як гальку ў прыбярэжнай паласе,

да ног аскепкі сталі прыбівае.

 

Жах, колькі іх! Калі б яны ды ўсе…

Але, на шчасце, гэтак не бывае.

 

Вось тут цяжкі, у акоп ён заляцеў,

аскепкі з трэскам лёталі кругамі,

раней мы толькі іх вымалі з цел,

мы першы раз іх бачым пад нагамі.

 

Шафёр адвозіў з ветрыкам. Вакол

увесь у ранах і нібы ў заплатках

стэп пахнуў мірам, дзікім часныком,

начным цяплом авечынага статку.

 

Вераніка Тушнова (1911–1965)

 

cxds3222Нарадзілася ў сям'і вучонага, прафесара Казанска­га ветэрынарнага інстытута Міхаіла Тушнова. У 1928 годзе скончыла адну з найлепшых школ Ка­зані з паглыбленым вывучэннем моў. Першым заўважыў літаратурную адоранасць Тушновай яе школьны настаўнік літаратуры Барыс Скварцоў. Аднак пасля школы па патрабаванні бацькі, які ба­чыў у ёй урача, паступіла на медыцынскі факуль­тэт Казанскага ўніверсітэта.

 

У 1931 годзе сям'я пераехала ў Ленінград, дзе Тушнова працягнула вучыцца ў медінстытуце, а неўзабаве і ў Маскву. Там Вераніка паступіла ў ас­пірантуру пры кафедры гісталогіі Усесаюзнага ін­стытута эксперыментальнай медыцыны.

 

У 1941 годзе Вераніка Тушнова паступіла ў Літа­ратурны інстытут ім. А. М. Горкага. Але вучыцца там не давялося: з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны разам з маці і маленькай дачкой Наташай эвакуіравалася ў Казань, дзе працавала палатным урачом нейрахірургічнага шпіталя для параненых. У лютым 1943-га вярнулася ў Маскву, працавала ўрачом-ардынатарам у шпіталі.

 

У 1944 годзе ў часопісе «Новый мир» быў апу­блікаваны яе верш «Хірург», прысвечаны М. Л. Чысцякову, які працаваў у гэтым жа шпіталі.

 

Хірург

 

М.Л. Чысцякову

 

Часамі ён бурклівым быў з таго,

што вось паўкрока — і надыдзе старасць.

 

Так, стомленасць ваенная яго

адвечным катам і калегам стала.

 

Але юнацкі неспакойны жар

яго ад думак бараніў самотных —

трымаў жыцця не аднаго цяжар

у сваіх руках дасведчаных і моцных.

 

І не адзін, што лёг на белы стол,

зазнаў яго бясконцую ўладу —

цярпеў, скараўся, быццам сам Хрыстос,

яго атульваў сонечным паглядам.

 

Слабеў, калі рабіў сваё эфір,

у твар няясны ўгледзецца спяшаўся —

і абуджаўся раптам успамін,

што колісь бацька гэтак жа ўглядаўся.

 

А доктар і насамрэч бацькам быў.

У золкім тым святле аперацыйнай

са страхам ён і з прагнасцю нібы

шукаў кагось падобнага да сына.

 

Сваёй бяды нічым не выдаў ён.

Той дзень быў незаўважны і забыты,

калі ў шпіталь прыходзіў паштальён

з лістом, што пад Адэсай сын забіты.

 

І мо ў той дзень, з вятрамі і тугой,

калі свае хаваючы пакуты,

ён хлопчыка з раструшчанай нагой

сынком назваў зусім не па статутах.