Вольга Турок. Фота з сямейнага архіва.
Вольга Турок. Фота з сямейнага архіва.

Галоўная медсястра Гродзенскага абласнога клінічнага цэнтра «Псіхіятрыя — наркалогія» Вольга Турок не толькі высокакласны спецыяліст, але і чалавек творчы, які знаходзіць незвычайнае ў звычайным, стварае цудоўныя эксклюзiўныя рэчы ды дорыць іх родным і сябрам. 

 

Нарадзілася ў Ваўкавыску. Першую адукацыю атрымала ў Жалудоцкім медыцынскім вучылішчы. У 1999 годзе па размеркаванні трапіла ў неўралагічнае аддзяленне Свіслацкай ЦРБ. У педагагічным універсітэце імя Максіма Танка набыла прафесію псіхолага.

 

У 2015 годзе сям’я Вольгі Турок пераехала ў Гродна, дзе яна ўладкавалася на працу ў ГрАКЦ  «Псіхіятрыя — наркалогія». 

 

Вольга Турок:

 

Працаваць у нас няпроста. Патрэбна не толькі выконваць службовыя абавязкi, але і ўкладаць душу ў сваю справу, інакш нічога не атрымаецца. Некаторыя не вытрымліваюць і сыходзяць, але хто застаецца — надоўга. Мы павінны кантраляваць работу медыцынскага персаналу, каб своечасова вырашаць пытанні лячэння і нагляду, харчавання, этыкі і дэанталогіі. Звычайна ўсё гэта абмяркоўваем на занятках з медыцынскім персаналам.

 

Калі прыйшла пандэмія, наш калектыў стаў яшчэ больш згуртаваным. З асаблівай увагай ставімся да нашых пацыентаў. На час пандэміі нашы аддзяленні падзялiлi на чыстыя і брудныя зоны, абсталявалi шлюзы. Штодзень я раблю кантрольныя абходы і ў чырвонай зоне, — расказвае Вольга Турок. — Месяц таму разам з калегамі зрабіла прышчэпку ад каранавіруснай інфекцыі. Адчуваю сябе нармальна. Мы стаміліся ад пандэміі. Вельмі хочацца пазітыўных эмоцый.

 

…Маці Вольгі, Тамара Паўлаўна, была краўчыхай. Выдатна шыла. Калі не было магчымасці купіць тканіну, перашывала старыя рэчы, і ў дзяцей з’яўлялася прыгожае ды моднае адзенне.

 

Лапікі, якія заставаліся пасля пашыву, былі любімымі цацкамі маленькай Волі. Яна шыла з іх сукенкі сваім лялькам, прыдумвала кампазіцыі з тканін. У школе марыла стаць канструктарам-мадэльерам, займалася ў гуртку малявання. Навучылася вязаць.Ольга турок доп 1

 

Вольга Турок:

 

Але мама не падтрымала майго захаплення. Калі я стала дарослай, захацелася вярнуцца ў той чароўны свет, дзе пануюць хараство ды фантазія. Самы першы мой падарунак — букет з цукерак —  быў для мамы.

 

Дарэчы, рабіць падарункі ўласнаруч — традыцыя ў іх сям’і. Аднойчы на гарышчы бабулінага дома Вольга знайшла стары дубовы круглы стол — з гісторыяй. Аказалася, што ім карысталіся яшчэ ў сям’і прабабулі. Ёй вельмі захацелася адрэстаўраваць старадаўнюю рэч. Цяпер ён як новы! На гарышчы знайшлася і старая лямпа з разбітым плафонам.

 

Вольга Турок:

 

Муж дапамог прыладзіць новы плафон. Я пачысціла лямпу спецыяльным сродкам ад іржы. Пагрунтавала. Пафарбавала. Упрыгожыла гірляндай і дэкорам, і яна стала незвычайнай аздобай нашага хатняга інтэр’еру. Потым знайшла яшчэ адну i ператварыла яе ў сімпатычны начнічок у тым пакоі, дзе спіць наша васьмігадовая дачка Сафія.

подарок 3На тым жа гарышчы адшукалі яшчэ адзін «трафей»  —  металічны ложак, які, адрэстаўраваны, займеў месца ў пакоі дачкі. Цяпер Сафія спіць на ложку сваёй прапрабабулі.спальняА яшчэ Вольга Валянцінаўна складае і дорыць знаёмым… гастранамічныя букеты.

 

Вольга Турок:

 

Мне прыемна бачыць рэакцыю людзей, якія атрымліваюць такія незвычайныя падарункі. Звычайны букет кветак не выклікае такі шквал эмоцый… На дзень нараджэння дачкі, які будзе ў сярэдзіне сакавіка, мяркую зрабіць для яе букет з каляровага зефіру.

 

Падтрымлівае захапленні жонкі і муж Дзмітрый Анатольевіч. У вольны час яны любяць лясныя прагулкі, дзе можна не толькі падыхаць свежым паветрам, але і знайсці арыгінальны лясны дэкор для творчасці. Дачка Сафія займаецца ў гуртку лепкі з гліны і ў студыі арыгамі. Маці дапамагае ёй знаходзіць новыя сюжэты, каб парадаваць родных незвычайнымі падарункамі
скорчник подарокподарок 2подарок 4Фота з архіву В. Турок.