Фото носит иллюстративный характер. Из открытых источников.
Фото носит иллюстративный характер. Из открытых источников.

Гэта пачалося ў 1999 годзе. У аўдыторыі галоўнага корпуса Гродзенскага медінстытута сабраліся сем студэнтаў, два выкладчыкі і вырашылі стварыць літаратурны клуб. Старшынёй абралі маладога выкладчыка Віктара Варанца. Пачыталі творы, абмеркавалі творчыя планы. А калі выходзілі з аўдыторыі, адна са студэнтак выгукнула: «Як добра на душы! Сапраўдны катарсіс перажыла…»

 

І ўсе зразумелі: вось яна, назва літаратурнага клуба! За гады існавання выпушчаны чатыры зборнікі паэзіі і прозы, былыя члены клуба працуюць у Беларусі ды за яе межамі. А «Катарсіс» і па сёння збірае аднадумцаў і дапамагае маладым аўтарам удасканальваць пісьменніцкае майстэрства, знаходзіць чуйную аўдыторыю.

 

Віктар Варанец, кіраўнік клуба «Катарсіс»:

18 19 3 Варанец

Урач, які ў вольны час займаецца літаратурнай справай, не будзе чэрствым душою, абыякавым да чужога болю. А гэта, пагадзіцеся, для доктара немалаважна. Дарэчы, усе нашы творцы вызначаюцца і добрай вучобай. Той жа стараста клуба Мікіта Валько вучыцца выключна на 9 і 10, плённа займаецца навукай і напісаў навуковую працу па беларускай мове, за якую атрымаў на Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ 3-ю катэгорыю.

 

Рэспубліканскі конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Аўтограф» праводзіцца раз на два гады. У 2020-м у ім бралі ўдзел больш за 30 устаноў і амаль 400 студэнтаў. Ён праводзіўся ў трох намінацыях: «Трылогія малой радзімы: існасць», «Код истории: ровесник. Подвиг. Победа», «Сваімі словамі. Нарысы пра будучыню».

 

Ад ГрДМУ ўдзельнічалі 7 асоб, якія атрымалі 11 дыпломаў.

 

Яўгенія Хільмановіч, студэнтка 5 курса педыятрычнага факультэта ГрДМУ:18 19 2 Хильманович

Вершы пішуцца тады, калі на душы хороша, калі займаешся любімай справай. Мне пашанцавала, бо я вучуся там, дзе мне цікава. Адначасова падпрацоўваю медсястрой у Гродзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтры, у аддзяленні паталогіі нованароджаных неданошаных дзяцей. Я выконваю лячэбныя маніпуляцыі, якія прызначае доктар: стаўлю кропельніцы, раблю ін’екцыі і г. д.


Па першым часе было страшнавата, але мне, будучаму педыятру, гэты вопыт вельмі карысны. Дапамагаюць старэйшыя калегі, асабліва я ўдзячная ўрачу-педыятру Марыне Уладзіміраўне Дзяшкевіч. Тут, у аддзяленні рэанімацыі, працуе і мая выкладчыца па педыятрыі Лiлiя Мікалаеўна Сініца. А яшчэ займаюся ў гуртку па дзіцячай хірургіі, якім кіруе прафесар Віктар Іванавіч Кавальчук. З гэтай спецыяльнасцю мару звязаць сваё жыццё.


Першыя мае вершы з’явіліся, калі я заканчвала 11 клас. Мяне натхніла паэзія Уладзіміра Караткевіча. У творах я разважаю пра жыццё, каханне, тое, што мяне хвалюе. Сёлета на конкурсе літаратурнай творчасці студэнтаў ВНУ «Аўтограф» я заняла першае месца ў намінацыі «Код гісторыі: равеснік. Подзвіг. Перамога» і два другія — у намінацыях «Трылогія малой радзімы. Існасць» і «Сваімі словамі. Нарысы пра будучыню».

 

Я осень люблю

Подобно поэту я осень люблю,

Подобно листве, что спешит к сентябрю,

Подобно дождю, как рожденью небес.

Я в осени вижу улыбку чудес,

Я вижу, как в лужах идут корабли,

Как тучи скрывают затменье зари,

Как мир погрузился в единый исход,

Не видя вокруг красоты у забот.

Не видя, как капель застенчивый звон

Стучит по шарнирам потухших окон,

Как чаем влюбленные мир согревают,

А грозы со смехом прохожих пугают.

Как музыкой ветра шумят города,

Как стекла покрылись кусочками льда,

И руки любимых вдруг станут теплее,

И свитер спешишь ты надеть поскорее.

А осень идет мишурой золотистой,

Природу скрывая за пледом пушистым.

Подобно листве, что спешит к сентябрю,

Подобно поэту я осень люблю.

 

 

Мікіта Валько, студэнт 5 курса лячэбнага факультэта ГрДМУ:18 19 1 Валько

Я з’явіўся на свет у Ваўкавыску ў звычайнай рабочай сям’і. У школе захапляўся біялогіяй і марыў вучыцца на біялагічным факультэце, але медыцынскі накірунак усё ж пераважыў. Спачатку было няпроста, але цяпер вучуся толькі на выдатна. Цікавіць паталагічная фізіялогія і марфалогія. Удзельнічаю ў студэнцкіх навуковых канферэнцыях, друкуюся ў навуковых часопісах: у мяне ўжо 44 публікацыі, з якіх 6 апублікаваныя ў часопісах з акрэдытацыяй ВАК.


Выконваю навуковыя даследаванні на кафедрах паталагічнай фізіялогіі, гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі. Не магу не адзначыць нашы небеспаспяховыя філалагічныя пошукі ў галіне фундаментальнага мовазнаўства, якія мы вядзём ужо не першы год разам з Віктарам Іванавічам Варанцом. Гэта і тэма клінічнай смерці ў творах пісьменнікаў 19-га стагоддзя, і студэнцкая навуковая праца па медыцынскай асацыятыўнай лексіцы, якая атрымала на Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ 3-ю ступень, і стварэнне першага на Беларусі асацыятыўнага слоўніка медыцынскай лексікі, над якім зараз працуем.


Я вельмі ўдзячны сваёй настаўніцы рускай літаратуры СШ № 7 Ваўкавыска Тамары Сяргееўне Тоўсцік, якая навучыла любіць і адчуваць вялікую сілу слова. Я пачынаў з прозы, спрабаваў сябе ў драматургіі, але потым захапіўся вершамі. Сваімі літаратурнымі настаўнікамі лічу Цютчава, Фета, Някрасава і Акуджаву. Мне вельмі імпануе іх тэхніка вершаскладання. Літаратура павінна, на мой погляд, рабіць чалавека чалавекам, настройваць чытача на высокі лад самасвядомасці. Гэта вельмі актуальна і для доктара, чалавека высокакультурнага, які мусіць лячыць сваіх пацыентаў не толькі таблеткамі, але і сардэчнымі чалавечымі адносінамі.


У конкурсе «Аўтограф» я заняў першае і трэцяе месца ў намінацыі «Сваімі словамі. Нарысы пра будучыню»,  а таксама другое месца ў намінацыі  «Трылогія малой радзімы: існасць».

 

Новая надзея

 

…Ён хацеў яшчэ нешта сказаць, але паніклы выгляд жонкі спыніў яго. Аляксандр разліў па фужэрах пакінутае на дне бутэлькі шампанскае і ціха прыабняў Ганну. Кожны з іх думаў пра сваё. Іх не цікавілі ні музыка, ні навагодняя прамова. Хіба куранты прымусілі схамянуцца. Пажадаўшы адно аднаму поспехаў, яны дапілі рэшткі спіртнога і пайшлі спаць.

 

Праз гадзіну Максім вярнуўся дамоў, дзе ўжо ўсе Н. мірна спалі і бачылі Новую надзею, у той час як чатыры квіткі ў адзін канец ужо тыдзень ляжалі сярод іншых дакументаў, чакаючы сваёй гадзіны. Зрэшты, так было не ў адных толькі Н. Шмат хто ў гэтую ноч бачыў ува сне Новую надзею. Яна ўвасаблялася ў грошы, пашпарты, візы, пуцёўкі, акцыі… Клікала Туды — дзе жыццё было зманліва прыгожым і бясхмарным, дзе жыла Новая надзея. Яна сагравала людзей, свяціла і надавала іх шэрым будням хоць нейкі сэнс.

 

Бадай, у адным, як на ліха, самым спрыяльным месцы, не было нават намёку на Новую надзею — у саміх людзях. 

 

Макар Пашкевічстудэнт 5 курса лячэбнага факультэта ГрДМУ:18 19 4 Пашкевич

Мая бабуля была медыцынскай сястрой, і, пэўна, таму я вырашыў звязаць уласнае жыццё з медыцынай. Мяне цікавіць праца ўрача-патолагаанатама. Жыццё і смерць заўсёды побач. Я ўжо быў на практыцы ў моргу. Тут можна знайсці адказ на спрадвечныя пытанні: у чым загадка лячэння і як прадоўжыць цыклы жывых клетак. Падчас працы з мікраскопам разумееш: у клетках чалавека шмат таямніц.


Люблю прагулкі, у час якіх з’яўляюцца новыя сюжэты. У мяне дзве акустычныя гітары. Спачатку любіў металічны рок, цяпер аддаю перавагу блюзу.


Першы мой твор з’явіўся ў другім класе. Гэта была казка пра чароўны аловак, малюнкі якога часам ажывалі… У старэйшых класах я пазнаёміўся з творчасцю амерыканскага пісьменніка Говарда Лаўкрафта, якая мяне захапіла, і я пачаў пісаць прозу ў стылі сюррэалізму, фантастычных касмічных жахаў. Мяне захапляе і навуковая фантастыка ў стылі трансгуманізму ў кіберпанкаўскім жанры, калі, да прыкладу, здаровыя людзі змогуць карыстацца імплантамі, замяняючы жывыя часткі цела на механічныя…


Я ўжо двойчы публікаваўся ў часопісе «Маладосць». Апавяданне «Відэа для шчырасці» напісаў спантанна і аддаў на суд Віктару Іванавічу Варанцу, які даў яму іншую назву — «Дзівак».

 

НапярэдаднI перамогi

 

Ноч звівала сваю музыку з шолаху лістоты, размоў начных жывёл і патрэсквання вогнішча пад чулым дырыжыраваннем Месяца, а зоркі былі ўдзячнымі слухачамі.

 

Фёдар прабіраўся праз хмызняк навобмацак: за гады вайны ён вывучыў лес на памяць. Блакітнаватае месяцовае святло залівала яры, камяні і карчакі, баронячы чалавека ад выпадковых траўмаў. Партызан стрымліваўся, каб не перайсці на бег: асцерагаўся як разбіць лоб, так і апынуцца заўважаным ворагам.

 

ППШ, які бесперастанку мантыляўся на рэмені, ужо набіў сіняк на баку, а бацькавыя боты набраліся бруднай вады. Стары аддаў яму свой новы абутак, быццам прадчуваючы, што жыць яму засталося два дні. А гэтыя боты — адзіны напамінак Фёдара пра сям'ю: дом згарэў з усімі, хто быў унутры. Не змаглі яны выйсці ці ім не дазволілі? Ён ужо ніколі не даведаецца. Злосць, туга і неадступны смутак змушаюць яго шторазу ірвацца ў бой.

 

Гэтай ноччу выпала чарга Фёдару выправіцца ў разведку. Нічога асаблівага ў тым паходзе не меркавалася, ды лёс падкідвае сюрпрызы. Каля слупа, на якім да вайны сяліліся буслы і які зараз для партызан быў арыенцірам, разведчык сустрэўся з салдатам. Фёдар толькі прысеў на камень побач з сырым драўляным слупам і выцягнуў самакрутку ды запалкі з кішэні, як адчуў халодны дотык металу да патыліцы.

 

— Страляць — не лепшы варыянт, — спакойна сказаў ён, падпаліў самакрутку і, глыбока зацягнуўшыся, дадаў: — Фрыцы пачуюць.

 

— А ці не будзе табе ўсё роўна, — адказалі з-за спіны.

 

— Мне? — усміхнуўся Фёдар. — Будзе. А вось ты як выберашся?

 

— За мяне не хвалюйся.

 

— Ну, тады страляй, — дазволіў партызан, яшчэ раз зацягнуўшыся…