У Ваўкавыскай ЦРБ урачыста сустрэлі маладых спецыялістаў

Фота прадастаўлена Ваўкавыскай ЦРБ
Фота прадастаўлена Ваўкавыскай ЦРБ

Сёлета сюды прыехалі 17 урачоў і 28 прадстаўнікоў сярэдняга медыцынскага персаналу, а таксама інжынер-праграміст і кухар.

 

Моладзь віталі галоўны ўрач Алена Грыцкевіч, ветэран працы ўрач-рэабілітолаг Васіль Пілюк, які адпрацаваў у гэтай бальніцы больш за сорак гадоў.

 

Прафсаюзны камітэт прэзентаваў новым супрацоўнікам захапляючую экскурсію па памятных мясцінах Ваўкавыскага раёна, у час якой наведалі г. п. Рось, аграгарадок Воўпу, мемарыял на месцы спаленай у гады вайны вёскі Шаўлічы, а таксама крэйдавыя кар’еры  ў гарадскім пасёлку Краснасельскі.

 


Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

При копировании или цитировании текстов активная гиперссылка обязательна. Все материалы защищены законом Республики Беларусь «Об авторском праве и смежных правах».