Літаратурна-паэтычны батл быў прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства. Спаборніцтва, арганізаванае пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй, было прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы.
У батле спаборнічалі дзве каманды — «Коласаўцы» і «Купалаўцы». Удзельнікі чыталі вершы класікаў. Ацэньваліся артыстызм, выразнасць чытання, адпаведнасць твораў абранай тэматыцы.
Наталля Карнічэнка, старшыня «пярвічкі»:
Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства, у нашай установе праводзяцца не першы год. Сёлетні літаратурна-паэтычны батл быў вельмі яркім, хвалюючым. Выбраць пераможцу аказалася няпроста, таму ўсе ўдзельнікі творчага спаборніцтва атрымалі памятныя дыпломы і салодкія прызы ад прафсаюзнай арганізацыі.