Фота Таццяны Сталяровай, «МВ».
Фота Таццяны Сталяровай, «МВ».

Першакурснікам уручылі сімвалічны ключ ад ведаў і залікоўку — намёк на добрую вучобу. А самае галоўнае, у гэты дзень яны ўпершыню апранулі белыя халаты і адчулі сябе часткай вялікай медыцынскай сям’і.

 

Дзмітрый Піневіч,   міністр аховы здароўя:

 

Вы ўліваецеся ў калектыў, які мае векавыя гістарычныя традыцыі, слаўную сучаснасць і вялікія перспектывы. Няма больш складанай прафесіі, чым тая, якую вы выбралі. Аднак гэта прафесія дае магчымасць у поўнай меры служыць людзям. На вашым шляху будуць і перамогі, і паразы. Але любая параза павінна набліжаць вас да прафесіяналізму. Удасканальвайцеся дзеля адной мэты —  дзеля здароўя пацыентаў!

Bgmu09.5Сёлета першакурснікамі БДМУ сталі 1 035 беларускіх выпускнікоў. Сярод іх 367 медалістаў. На медыцынскі факультэт замежных навучэнцаў залічана 178 чалавек (і набор яшчэ доўжыцца).Bgmu09.4Адметна, што першакурснікі пачынаюць вучобу ў БДМУ ў год яго стогадовага юбілею.Bgmu09.3Рэктар БДМУ прафесар Сяргей Рубніковіч заўважыў, што маладыя людзі прайшлі няпросты шлях, каб стаць студэнтамі.Bgmu09.6

Сяргей Рубніковіч:

 

А праз некалькі гадоў спраўдзіцца яшчэ адна ваша мара — вы набудзеце найлепшую, самую запатрабаваную, самую высакародную прафесію на Зямлі, місія якой — зберагаць здароўе і жыццё людзей. Гэта няпроста. Але паверце нашаму вопыту: нішто не параўнаецца з тымі пачуццямі, якія вы будзеце атрымліваць, калі ўбачыце плён сваёй працы — выратаваных вамі людзей.

 

Старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя Вячаслаў Шыла таксама павіншаваў першакурснікаў, якія папоўнілі вялікую медыцынскую сям’ю, і перадаў грашовы сертыфікат на 10 тысяч рублёў.Bgmu09.8Bgmu09.9Bgmu09.11Bgmu09.7Bgmu09.12Bgmu09.13Bgmu09.10Bgmu09.1 Фота  Таццяны Сталяровай, «МВ».