Фота прадастаўлена прафкамам Браслаўскай ЦРБ.

Браслаўская ЦРБ далучылася да маштабнага праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё!».

 

Прафсаюзны актыў Браслаўскай ЦРБ арганізаваў для работнікаў установы знаёмства з традыцыйным беларускім рамяством — стварэннем дыванкоў у тэхніцы «маляванка». Мастацтвам маляванкі займаецца работнік неўралагічнага аддзялення бальніцы Юлія Шакель, якая з’яўляецца сучасным захавальнікам і папулярызатарам рамяства.

 

Юлія Мікалаеўна распавяла пра гісторыю маляванак на Беларусі, пра ўласны шлях вывучэння рамяства, пазнаёміла са сваімі работамі, правяла майстар-клас для жадаючых стварыць маляванку.

 

Маляванка з’яўляецца элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны і занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.


Дарэчы «Медыцынскі веснік» ужо друкаваў нарыс пра мастачку.