Па традыцыі ў галоўнай зале супрацоўнікі рэдакцыі віталі зацікаўленых свежым нумарам газеты. Прапаноўвалі праверыць свае веды на медыцынскую тэматыку, згуляўшы ў віктарыну.
Карэспандэнт Марына Яўсейчык распавядала ўсім жадаючым аб праектах выдання: партале пра здароўе 24health.by і сайце для моладзі teenage.by. На гэтых сайтах людзі розных пакаленняў ды інтарэсаў могуць знайсці для сябе карысную інфармацыю.
Дзень падпісчыка — цудоўная магчымасць пазнаёміцца з супрацоўнікамі газеты, аформіць падпіску на выданне і атрымаць падаруначак. Завітвайце на Галоўпаштампт у снежні, дакладную дату анансуем у нашым інстаграме medvestnik_by. Стварайма калядны настрой разам!