Фото с сайта https://dzr.by

Праект «Кожная пятніца — роднае, сваё», распачаты ў Дзяржынскай ЦРБ, гэта цудоўны спосаб нагадаць пра нашы карані, прыгажосць беларускай мовы, таленавітых беларускіх творцаў, дзеячаў мастацтва.

 

Старшыня пярвічная прафсаюзнай арганізацыі бальніцы Вольга Лукашэвіч падкрэслівае:

 

— Праект спадабаўся ўсім нашым супрацоўнікам, а як яго падтрымалі пацыенты! Адказвалі нам на беларускай мове. Першая «Кожная пятніца» прайшла ў святочнай атмасферы, гучалі беларускія песні, ствараючы пазітыўны настрой, медыкі размаўлялі паміж сабой па-беларуску.

 

Профактывісты на працягу дня ўцягвалі супрацоўнікаў у захапляльную гульню па перакладзе слоў на родную мову. Таксама ў гэты дзень людзі абменьваліся думкамі наконт прадуктаў айчыннай вытворчасці.

 

— Праект стварае вельмі цеплую атмасферу ў калектыве, падтрымлівае нашу ідэнтычнасць і ўмацоўвае камандны дух, — лічыць кіраўнік пярвічкі.