Абнаўляецца аўтапарк хуткай дапамогі
Старшыня праўлення Банка развіцця Аляксандр Ягораў (злева) уручыў міністру аховы здароўя Дзмітрыю Піневічу ключ — сімвал паспяхо- вага завяршэння першага этапу рэалізацыі праекта. Фота Таццяны Русаковіч, «МВ».

Установы аховы здароўя Мінска, Пінска, Баранавічаў і Ліды атрымалі ад Банка развіцця  12 аўтамабіляў хуткай дапамогі айчыннай вытворчасці «МАЗ-Купава».

 

Акцыя адбылася ў межах сацыяльнага праекта па абнаўленні парка аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі, які пачаўся ў мінулым годзе пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя. Тады 10 новых аўтамабіляў паехалі ў Бабруйск, Мазыр, Віцебск, Полацк і Наваполацк.

 

Дзмітрый Піневіч:

 

Хачу падзякаваць усім брыгадам, якія знаходзяцца тут. Ды і ўвогуле усёй службе хуткай дапамогі нашай краіны. Вы заўжды на вастрыі — паміж паліклінікай і стацыянарам, паміж жыццём і смерцю. Для нас важна, каб медыцынскі транспартны сродак адказваў усім патрабаванням аказання медыцынскай дапамогі і быў бяспечным.

 

Між іншым, Банк развіцця прафінансаваў будаўніцтва чатырох спартыўных пляцовак у Магілёўскай вобласці, стварыў платформу для самазанятых, фінансава падтрымаў Беларускі дзіцячы фонд.

 

Аляксандр Ягораў, старшыня праўлення Банка развіцця:

 

Гэты праект самы галоўны, бо медыцына — тое, з чым сутыкаецца кожны з нас. І рана ці позна гэтая хуткая дапамога можа выратаваць жыццё кожнаму з прысутных.

 

Avtopark SMP1

 

Агулам у межах сацыяльнага праекта перададуць 66 машын. Па словах Дзмітрыя Піневіча, Мінздароўя плануе закупіць у Мінскага аўтазавода яшчэ 278 аўтамабіляў хуткай дапамогі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Яшчэ адзін сумесны з аўтазаводам праект — распрацоўваецца аўтамабіль, які будзе ўтрымліваць перасоўны медыцынскі комплекс.

 

Дзмітрый Піневіч:

 

У такіх машынах маюць асаблівую патрэбу рэгіёны нашай краіны. Яны будуць закупацца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў межах даручэння Ураду. 

 

Старшыня праўлення  Банка развіцця Аляксандр  Ягораў (злева)  уручыў міністру аховы здароўя  Дзмітрыю Піневічу ключ — сімвал паспяховага завяршэння першага этапу рэалізацыі праекта.

 

Avtopark SMP2Дзмітрый Курносаў, вадзіцель Баранавіцкай станцыі хуткай і неадкладнай  медыцынскай дапамогі.

 

Avtopark SMP2 1

 

 Avtopark SMP3

 

Avtopark SMP4

 

Avtopark SMP5