Святлана Антановіч: "Вышыўка як хуткая дапамога для душы"
Фото В. Гіля "МВ"
Святлана Антановіч: "Вышыўка як хуткая дапамога для душы"
Светлана Хорсун, "МВ"
У галоўнага спецыяліста па рабоце з сярэднім медыцынскім персаналам Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Святланы Антановіч ёсць хобі — вышыванне крыжыкам.
— Гэты незвычайны рэлакс з’явіўся ў мяне гадоў дванаццаць таму,— расказвае Святлана Фёдараўна. — Пасля Слонімскага медыцынскага вучылішча і Гродзенскага медінстытута я рабіла у 2-й стаматалагічнай паліклініцы абласнога цэнтра, потым у бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Працавала з павышанай эмацыйнай нагрузкай: патрабавала аддачы і сям’я… Нехта з калег параіў заняцца вышыўкай. Прыслухалася. І не пашкадавала. Адчула супакой і асалоду ад зробленага.
Сярод работ Святланы Антановіч — абраз «Княгіня Вольга».
Абраз «Княгіня Вольга»
— Маю дачку таксама завуць Вольга, — распавядае майстрыха. — Яна ўрач-акушэр-гінеколаг, як i зяць. Жывуць і працуюць у Мінску. Спачатку меркавала зрабіць ім такі падарунак, але потым вырашылі аддаць абраз Святой Вольгі ў царкву. А вось шэсць карцін з калекцыі «Стары горад» прапісаліся ў зале нашай кватэры. На кухні — нацюрморты. Я зразумела, што любімы занятак можа не толькі супакоіць душу, але і дом упрыгожыць.
Святлана Антановіч з задавальненнем займаецца і фларыстыкай, працуе з прыроднымi матэрыяламi: пяском, лісцем, кветкамі… А калі надарыцца вольная хвіліна, бярэ томік паэзіі Сяргея Ясеніна — і нараджаюцца новыя сюжэты.
Абраз Святой Вольгi Святлана Антановiч аддала ў царкву.
При копировании или цитировании текстов активная гиперссылка обязательна. Все материалы
защищены законом Республики Беларусь «Об авторском праве и смежных правах».