Вакальны калектыў «Ліра» ў Нясвіжскай ЦРБ быў створаны ў 2002 годзе. За першы год існавання ён заслужыў званне народнага. Сёння ў яго складзе 12 чалавек. Калектыў пастаянна прырастае новымі галасамі.
Тамара Прыгун, кіраўнік калектыву:
«Ліра» — пастаянны пераможца разнастайных конкурсаў. У 2017 годзе на рэспубліканскім конкурсе сярод вакальных калектываў устаноў аховы здароўя наша «Ліра» атрымала дыплом 3-й ступені ў намінацыі «Вакал». А праз год на конкурсе «Новыя імёны Беларусі» наш калектыў атрымаў дыплом як лепшы вакальны ансамбль.
Тамара Прыгун родам з Нясвіжа. Вучылася ў Мінску ў музычным вучылішчы імя Глінкі па класе баяна. Скончыла кансерваторыю, працавала ў сталічнай дзіцячай музычнай школе. Яе муж Ула-дзімір Прыгун таксама музыкант, быў кіраўніком розных музычных калектываў, дырыжорам. Ва ўсіх захапленнях жонкі ён першы памочнік і дарадца. Падтрымаў і рашэнне пакінуць сталіцу ды паехаць на радзіму жонкі, у Нясвіж.
Тамара Прыгун:
Шмат гадоў таму у мясцовай бальніцы існаваў хор, дзе працаваў акампаніятарам мой бацька Міхаіл Канстанцінавіч Гурын. У 2000 годзе супрацоўнікі аддзела культуры Нясвіжскага райвыканкама папрасілі мяне стварыць новы калектыў мастацкай сама-дзейнасці, у якім будуць спяваць медыкі. Так нарадзілася «Ліра»…
Ала Мудрая, прафсаюзны лідар Нясвіжскай ЦРБ:
Бываем на рэпетыцыях, канцэртах, матэрыяльна заахвочваем нашых спевакоў. Галоўны ўрач бальніцы Вікторыя Пражэнік заўсёды вельмі ўважліва ставіцца да нашых клопатаў. Цяпер мы, напрыклад, шукаем спонсараў, якія дапамаглі б нам набыць новыя канцэртныя касцюмы.
А вось што кажуць артысты, з якімі мы сустрэліся.
Крысціна Саўчанка, памочнік урача агульнай практыкі:
У 2019 годзе прыйшла працаваць у Нясвіжскую ЦРБ. Калі запыталіся пра мае захапленні, прызналася, што дужа люблю спяваць. Мне прапанавалі падыйсці ў музычны калектыў «Ліра» на праслухоўванне, а пасля запрасілі ў гэты калектыў. Нягледзячы на напружаны рабочы графік, я з задавальненнем прыходжу на рэпетыцыі, дзе адпачываю душой.
Дар’я Аніська, памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе:
Два гады таму я скончыла Слуцкі медыцынскі каледж, размеркавалася ў Нясвіжскую ЦРБ, пачула пра «Ліру». Тамара Міхайлаўна, памятаю, сказала мне: «Голас ёсць. Калі ёсць жаданне, запрашаем на рэпетыцыю». Я пагадзілася і з таго часу стала часцінкаю гэтага вясёлага і добразычлівага калектыву.
Святлана Лепяціла, медсястра эндакрыналагічнага кабінета:
Мой працоўны стаж у гэтай медыцынскай установе больш як 25 гадоў. У свой час яшчэ спявала ў бальнічным хоры. З 2002 года з задавальненнем бяру ўдзел у «Ліры». Я стараста калектыву, дапамагаю вырашаць арганізацыйныя пытанні. Нам вельмі прыемна працаваць з Тамарай Міхайлаўнай. Яна вельмі энергічны і таленавіты чалавек. «Ліра» гоіць душэўныя раны, дорыць добры настрой.
Ірына Рэпяціла, медсястра:
Колькі сябе помню, спяваю. Люблю народныя беларускія песні, а таксама песні, прысвечаныя медыцынскім работнікам. Працую ў Нясвіжскай ЦРБ больш за 30 гадоў. Калі ў 2002 годзе была створана «Ліра», наша жыццё змянілася: песні, конкурсы, новыя гарады… Вельмі ўдзячная прафкаму і нашай адміністрацыі за падтрымку. У наш нялёгкі час адчуваць паразуменне вельмі важна.
Александр Дрейчук, председатель Минского обкома БПРЗ:
Одним из важнейших направлений деятельности Минской областной организации БПРЗ является культурно-массовая работа, так как хороший досуг способствует работоспособности и поднятию жизненного тонуса, раскрытию творческих возможностей наших медиков…
Только в дружном коллективе есть место новым креативным начинаниям, профессиональному росту, прогрессивным идеям.