Фота аўтара.
Фота аўтара.

«Ты — гэта тое, што ты ясі!» — сказаў Гіпакрат дзве з паловай тысячы гадоў таму. Відавочна, што сёння ў нас агромністы выбар, што есці і кім быць.

 

Кансультант па харчаванні, гастранамічны энтузіяст, заснавальніца рынку фермерскіх прадуктаў «Усё сваё» Ксенія Вяцкая сцвярджае і актыўна пашырае ідэю, што беларусу варта есці беларускае, то бок лакальныя прадукты. I дае свае cлушныя парады…

 

…На стале на сінім абрусе са- праўдны нацюрморт — хатні сыр, кедравыя арэхі, мёд і ма- ленькі кубачак кавы. А яшчэ самаробны квас, ды не абыякi — з чырвоных парэчак. Квас — гэта прадукт натуральнага браджэння, што, па сутнасці, павялічвае колькасць вітаміна С. Узімку ніхто не гатуе і не п’е квас. То бок зараз самы час вітамінізавацца!

 

img src="/images/вятская_ксенія_2.jpg" alt="вятска" width="auto" clas" style="display: b" /></p> <h3> "

Пра БАДы як дадатковую крынiцу вітамінаў

 

«Я лiчу, што ў нашай краіне, на нашай зямлі глупства — піць БАДы. Трэба есці тое, што расце ў нас па сезонах. Еш лебяду, крапіву, збірай дзікаросы і рабі салацікі ранняй вясной; пі квас улетку; еш ягады, садавіну і гародніну па сезонах; кіслую капусту ўзімку —  хопіць вітамінаў!»

 

Пра тое, як атрымаць з прадуктаў максiмум карысцi

 

«Перабяры крупы з пункту гледжання якасці. Трэба думаць, дзе гэта вырасла. Муку толькі з цвёрдых гатункаў пшаніцы, яна дарагая, але якасная. Лепей менш, ды лепш. Звяртай увагу на ўсё, што ты набываеш, цікаўся, аналізуй. Паступова сфармуеш кошык сваіх прадуктаў. Мяса? Добра, набывай рознае і пажадана ў людзей — качка, гусь, курыца, певень, бараніна, свініна, ялавічына, індычка... Каштуй рознае. З малаком трэба таксама разабрацца: чым больш тлустае, тым больш якаснае. Увогуле, лепей выкарыстоўваць вяршкі. І не трэба баяцца тлушчу!»

 

Пра тое, што варта есці ўвосень

 

«Па-першае, трэба паспець наласавацца сезоннымі ягадамі — брусніцы, маліны, журавіны, каліна, вінаград. Далей трэба аддаць перавагу гарбузам і кабачкам, агуркам, памідорам, перцам, баклажанам. Гэта час супоў і рагу з гародніны. Маладая капуста ні з чым не параўнаецца. Маладая бульба на 100 % павінна быць у рацыёне. Я б нават яе не пакідала для зімовага стала. І кукурузу трэба абвязкова есці — гэта чыста жаночы прадукт, у ёй шмат бялку. Пакаштаваць грыбоў, сабраць лясных арэхаў. Яблыкі, грушы, слівы, глог, бузіна, шыпшына. Восень — бадай што самы багаты і разнастайны час для рацыёна беларуса. Толькі і паспявай есці!»

 

img src="/images/КСЕНИЯ_ВЯТСКАЯ10-040821.jpg" alt="КСЕНИЯ" width="715" heigh" class="imageartic" style="display: b" /></p><p> " /><p><span styl" /><strong>Пра тое" як важна быць адукаваным 

 

«Вельмі важны аспект — веды. Трэба разбудзіць у сабе прагу ведаць — што елі продкі, як гатуе твая мама, што звычайна на стале было ў будні і ў святы. Вывучай паступова асновы кухні не толькі нашага кантыненту, цікаўся ўсім! Запісвай усё, будзь даследчыкам».

 

Акурат да сустрэчы з карэспандэнтам Ксенія запякла качку. З духоўкі дастала залацістую птушку з яблычным начыннем. А вакол былі маладыя запечаныя морквачкі. Смажыць Ксенiя на тлушчы ці сметанковым масле. Тлушч, які вытапіўся, злівае — на iм будзе смажыць бульбу. Запечаны тлушч яна лiчыць самым каштоўным.

 

img src="/images/вятская_ксенія_3.jpg" alt="вятска" width="100%" heig" class="imageartic" style="display: b" /></p><p> " /> <p>

 

— Можна да"аць да грэчкі ці брокалі — і будзеш адчуваць смак напоўніцу. Нашыя продкі на тлушчы гатавалі ўсё — і жылі па сто гадоў! Косткі я збяру і звару васьмігадзінны класічны бульён, — гаворыць Ксенiя. — Атрымліваецца, што качка ўся —  канцэнтрат карысці, а мы звычайна ямо толькі  мяса, «вяршкі». І так з большасцю прадуктаў.

 

Ксенія Вяцкая:

 

«Мы не ведаем, колькі будзем жыць. Наша жыццё — дар! Трэба атрымліваць асалоду ад добрай кавы, смачнай ежы. Я не буду разменьвацца на нясмачныя прадукты! І трэба ўмець спыняцца, калі цябе гэта не насалоджвае, нават калі вельмі галодны…»

 

img src="/images/вятская_ксенія.jpg" alt="вятска" width="100%" heig" class="imageartic" style="display: b" /></p><p> " /> <p>Поўны тэкс" iнтэрв'ю з Ксеніяй Вяцкай на партале «Слушна».