Сёлета сюды прыехалі 17 урачоў і 28 прадстаўнікоў сярэдняга медыцынскага персаналу, а таксама інжынер-праграміст і кухар.
Моладзь віталі галоўны ўрач Алена Грыцкевіч, ветэран працы ўрач-рэабілітолаг Васіль Пілюк, які адпрацаваў у гэтай бальніцы больш за сорак гадоў.
Прафсаюзны камітэт прэзентаваў новым супрацоўнікам захапляючую экскурсію па памятных мясцінах Ваўкавыскага раёна, у час якой наведалі г. п. Рось, аграгарадок Воўпу, мемарыял на месцы спаленай у гады вайны вёскі Шаўлічы, а таксама крэйдавыя кар’еры ў гарадскім пасёлку Краснасельскі.