Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведалі Мінскі гарадскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі.
Дзмітрый Піневіч:
У гэтыя святочныя дні хачу павіншаваць вас са светлым святам Раства Хрыстова, калегам падзякаваць за працу, за прафесіяналізм, за міласэрнасць. Дзецям ды іх бацькам пажадаць усяго самага-самага найлепшага, поспехаў і выздараўлення.
Уладыка правёў малебен, каб перамагчы хваробы і смутак, і блаславіў прысутных. А ў падарунак ад удзельнікаў акцыі цэнтр атрымаў маршавую лесвіцу з брусамі, якія рэгулююцца. Па словах галоўнага ўрача Аляксандра Якаўлева, гэтая лесвіца неабходная, каб вучыць дзяцей хадзіць па ёй. Бо звычайныя прыступкі часам з’яўляюцца непераадольнай перашкодай.
Мерапрыемства адбылося ў межах акцыі «Дарогай міласэрнасці — дапамога хоспісам Беларусі», мэта якой — збор падарункаў для дзяцей з хоспісаў і дамоў дзіцяці з паліятыўнымі палатамі. На сайце www.daridobrovolets.by можна паглядзець спіс хворых і што б яны хацелі атрымаць на Раство. Кожны ахвочы можа паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі. Развозяць падарункі па адрасатах з 7 па 19 студзеня.
Святочны настрой для гасцей мерапрыемства ствараў сваімі песнямі маладзёжны хор брацтва ў гонар святога апостала Іаана Багаслова, якое знаходзіцца ў Свята-Духавым кафедральным саборы. Выступілі з вершамі і дзеці з медустановы.