Фота Таццяны Русаковіч, «МВ».

Рэспубліканскі маладзёжны савет пры Міністэрстве аховы здароўя і Маладзёжны савет Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Падзея адбылася ў межах пасяджэння Маладзёжнага савета БПРАЗ, на якім прысутнічалі міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч і старшыня Рэспубліканскага камітэта галіновага прафсаюза Вячаслаў Шыла.

 

Дзмітрый Піневіч:

 

Для нас вельмі важнае бачанне новага шляху развіцця сістэмы аховы здароўя, таму дыялог з лепшымі прадстаўнікамі нашай моладзі неабходны. І сёння гэты дыялог адбыўся.

 

На сустрэчы адзначылі, што зараз адбываецца актыўнае станаўленне моладзі і медыцынскіх работнікаў, іх далучэнне да грамадскай дзейнасці ў сферы аховы здароўя. І пацвярджэнне гэтаму — дыялогавая пляцоўка з міністрам аховы здароўя, дзе моладзь змагла задаць актуальныя  пытанні пра настаўніцтва, павышэнне заробкаў, размеркаванне пасля заканчэння ВНУ і далейшыя перспектывы прафесійнага росту.

 

Сярод іншага падвялі вынікі Года гістарычнай памяці і анансавалі планы на бягучы год.

 

Вячаслаў Шыла:

 

Сярод планаў для аб’яднання калектываў — турыстычная праграма па нашай краіне, каб медработнікі змаглі ўбачыць славутыя мясціны Беларусі. У маі-чэрвені наведаем Гомель у межах штогадовай валанцёрскай акцыі «Маладзёжны маршрут добрых спраў». Акрамя гэтага запланавалі сустрэчы з навучэнцамі 18 каледжаў па ўсёй краіне, наведванні ветэранаў працы, сірот ды выхаванцаў дзіцячых дамоў. І, канечне ж, у Год міру і стварэння нас чакае праца па згуртаванні нашых калектываў.