Урачыстае адкрыццё музея хлеба адбылося ў аграгарадку Язна. Гасцей, у ліку якіх кіраўніцтва раёна і мясцовыя жыхары, вітаў ініцыятар і стваральнік музея, загадчык Язненскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Уладзімір Пашковіч.

З урачыстай падзеяй язненцаў павіншаваў старшыня Міёрскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба. Ён адзачыў, што народныя традыцыі і спадчыну важна захаваць для нашчадкаў, і перадаў у музей чарговы экспанат — арфу для ачысткі і сартавання збожжа ад сваёй папярэдніцы Марыі Баніфатавай.
Да землякоў таксама звярнуліся старшыня Язненскага сельвыканкама Валянціна Фядзьковіч, пісьменнік Славамір Даргель. Асвяціў музей настаяцель храма Пераўтварэння Гасподня аграгарадка Язна Сергій Гуцко.
