Современный антиограф в Гродно
Фото с сайта https://grodnonews.by

Ангіяграфічны комплекс экспертнага класа адкрылі ў Гродзенскім абласным клінічным кардыялагічным цэнтры.

 

Комплекс коштам 2,5 млн рублёў набыты за сродкі абласнога бюджэту. Дзякуючы яму гродзенскія ўрачы могуць выконваць увесь спектр ангіяграфічных умяшанняў, што яшчэ больш павялічыць магчымасці ў дыягностыцы і лячэнні пацыентаў.

 

Гродзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр — вядучая ўстанова ў рэгіёне па аказанні кардыялагічнай, кардыяхірургічнай, рэнтгенэндаваскулярнай дапамогі насельніцтву. У яго структуры 13 аддзяленняў, стацыянар разлічаны на 183 ложкі.

 

Больш чым за 40 гадоў работы кардыяцэнтра ўрачы назапасілі велізарны вопыт і правялі тысячы паспяховых аперацый, у тым ліку з выкарыстаннем унікальных аўтарскіх методык.