Злева направа: Уладзімір Вярбіцкі, загадчык прыёмнага аддзялення; Аміна Хаддад, загадчыца аддзела па арганізацыі пазабюджэтнай дзейнасці; Вікторыя Красільнікава, прафесар кафедры афтальмалогіі БелМАПА; Аляксандр Сівакоў, загадчык кафедры рэфлексатэрапіі БелМАПА; Вольга Вельгіна, загадчыца аддзялення медыцынскай рэабілітацыі. Фота аўтара.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў 10-ю ГКБ Мінска, каб адслужыць вадасвятны малебен і ўзнагародзіць медработнікаў.

 

Уладыка ўзнёс малітву аб выздараўленні хворых і ўмацаванні іх фізічных, духоўных сіл. А таксама асвяціў ваду ды некаторыя аддзяленні бальніцы. Пасля святочнага набажэнства мітрапаліт уручыў узнагароды медработнікам ад Беларускай праваслаўнай царквы. Ганаровыя медалі і граматы атрымалі ўрачы і медыцынскія сёстры — усяго 13 чалавек.

 

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі:

 

Гэта магчымасць тым, хто працуе ў бальніцы, атрымаць духоўную падтрымку і падумаць пра духоўны складнік нашага жыцця. Медыцынскія работнікі годна выконваюць свой прафесійны абавязак, але з боку царквы патрэбна падтрымка і хворым, і ўрачам.

 

Медаль ордэна прападобнай Еўфрасінні Полацкай атрымалі намесніца галоўнага ўрача па лячэбнай рабоце Анжэла Амельянюк, загадчыца аддзялення медыцынскай рэабілітацыі Вольга Вельгіна, прафесар кафедры афтальмалогіі БелМАПА, доктар мед. навук Вікторыя Красільнікава ды інш.

 

Вікторыя Красільнікава:

 

Гэта мая першая ўзнагарода, якую атрымала ў такое светлае свята. Яно атаясамліваецца са здароўем, бадзёрасцю духа і надзеямі на добрую будучыню.

 

Медалём ордэна свяціцеля Кірылы Тураўскага ўзнагародзілі ўрача прамянёвай дыягностыкі, загадчыка ізатопнай лабараторыі Уладзіміра Ліцкевіча, загадчыка прыёмнага аддзялення Уладзіміра Вярбіцкага, загадчыка кафедры рэфлексатэрапіі БелМАПА, доктара мед. навук, прафесара Аляксандра Сівакова.

 

Грамату Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі ўручылі ўрачу-анестэзіёлагу-рэаніматолагу аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі № 2 Таццяне Кутасевіч, урачу-неўролагу Вользе Ільянковай ды інш. Поўны спіс узнагароджаных і відэа з ўрачыстасці глядзіце ў інстаграме medvestnik_by.