Медсёстры аддзялення гемадыялізу Вікторыя Кадлубай, Наталля Грышкавец, Вольга Гірза і ўрач-нефролаг Дзмітрый Лісечка. Фота Таццяны Сталяровай, «МВ».
Медсёстры аддзялення гемадыялізу Вікторыя Кадлубай, Наталля Грышкавец, Вольга Гірза і ўрач-нефролаг Дзмітрый Лісечка. Фота Таццяны Сталяровай, «МВ».

Галоўны ўрач Карэліцкай ЦРБ, дэлегат шостага Усебеларускага сходу Данута Скварада родам з суседняга Навагрудскага раёна. У гэтай медыцынскай установе працуе 25 гадоў, 2 апошнія — на пасадзе галоўнага ўрача. Под яе началам калектыў з 490 чалавек. А ўсяго ў раёне 19 тысяч жыхароў.

 

Данута Скварада:

 

Складанасць у тым, што людзі старэюць, у нас няма буйных прамысловых прадпрыемстваў, і моладзь з’язджае з вёсак. У некаторых жыве літаральна па некалькі чалавек. Хочацца арганізаваць мабільную медыцыну, каб мы маглі аператыўна даехаць да кожнага, не толькі аказаць медыцынскую дапамогу, а часам і проста выслухаць. Гэта вельмі важна.

 

Да мяне часта заходзяць людзі. Хто з бядой, а хто і з радасцю. І я ніколі не шкадую часу, каб пагаварыць з чалавекам. Лепей вазьму сваю папяровую працу дамоў, але прысвячу ўвагу таму, хто мае ў гэтым патрэбу. Вучу гэтаму і калег. Мы мусім несці адказнасць за гонар белага халату. 

 

фоторепортаж Карэлицкая ЦРБ 7

 

Урач-тэрапеўт Вераніка Звонка таксама мясцовая, з вёскі Жухавічы Карэліцкага раёна. Пасля БДМУ прайшла тут інтэрнатуру і засталася працаваць.

 

 Вераніка Звонка:

 

Я тут ужо 4 гады. Праз 2 гады пасля інтэрнатуры была ўжо ўрачом-тэрапеўтам. Адзіным. Сёння працую з пацыентамі нашага ізалятара, у якіх ёсць падазрэнне на каранавірусную інфекцыю. А яшчэ кансультую ва ўсіх аддзяленнях і гляджу ў прыёмным пакоі тых, каго прывезла машына хуткай дапамогі.

 

фоторепортаж Карэлицкая ЦРБ 3

 

Пандэмія стала для ўсіх нас сапраўдным выпрабаваннем. Дату 6 красавіка 2020 года запомніла на ўсё жыццё. Тады перапрафіліравалі хірургію і пачалі прывозіць першых кавідных пацыентаў. Памятаю ўсіх. Пазнаю, калі заходжу ў іншыя аддзяленні, сустракаю ў паліклініцы ці на вуліцы. Асабліва запомніліся цяжкія, якіх даводзілася літаральна ратаваць ад смерці… Палова пацыентаў атрымлівалі кіслародную тэрапію.

 

Другая хваля пандэміі наогул была дастаткова складанай. Было больш пацыентаў і больш цяжкіх. Кансультавалі нас і гродзенскія спецыялісты, і сталічныя медыкі. Цяпер кавідных пацыентаў даглядаюць у міжраённым аддзяленні Навагрудскай ЦРБ. У Карэлічах застаўся ізалятар, куды шпіталізуюць асоб з падазрэннем на COVID-19. А на  базе тэрапеўтычнага аддзялення праводзяць рэабілітацыю: фізіяпрацэдуры, лячэбную фізкультуру, дыхальную гімнастыку.

 

Заўсёды на вахце тры экіпажы хуткай медыцынскай дапамогі. Старшы фельчар аддзялення ХМД Таццяна Арцюх тут ужо больш як 20 гадоў.

 

фоторепортаж Карэлицкая ЦРБ

 

Таццяна Арцюх:

 

Пачынала дыспетчарам, потым  працавала ў выязной брыгадзе з аднаго фельчара. Цяпер у нас у такой брыгадзе акрамя кіроўцы яшчэ два фельчары. Ужо 5 гадоў я на пасадзе старшага фельчара. Дзве нашы брыгады працуюць у Карэлічах і адзін пост у пасёлку Мір. Радыус абслугоўвання — 30 кіламетраў.

 

На выездзе адразу бачны вынік тваёй працы. Вельмі прыемна, калі пацыенту ўвачавідкі становіцца лепш, ён табе ўсміхаецца. Для доктара гэта найвялікшая радасць.

 

фоторепортаж Карэлицкая ЦРБ 2

 

Два гады ў аддзяленні гемадыялізу працуе малады доктар Дзмітрый Лісечка. Прыехала разам з Дзмітрыем ў Карэлічы і яго жонка, урач агульнай практыкі Таццяна. Маладой сям’і далі арэнднае жыллё.

 

Таццяна Арцюх:

 

Наша аддзяленне міжраённае. Лечым жыхароў Карэліцкага і Навагрудскага раёнаў. Калі трэба, прыходзім на дапамогу жыхарам Дзятлаўскага і Лідскага.

 

Для пацыентаў, у якіх дыягнаставалі каранавірусную інфекцыю, была арганізавана асобная тэрыторыя, дзе спалучалі лячэнне ад COVID-19 і своечасовае праходжанне працэдуры. На гэтым жа паверсе праводзілася і ачыстка вады. 

 

фоторепортаж Карэлицкая ЦРБ 5

 

Валянцін Сухоцкі, наладчык абсталявання ў аддзяленні гемадыялізу:

 

Ачышчаем ваду, рыхтуем патрэбныя растворы. Усё поруч. Зручна і тое, што пацыентам не трэба ехаць у Гродна ці Мінск. Патрэбныя працэдуры яны могуць атрымаць на месцы.

 

Дваццаць чатыры гады працуе ў Карэліцкай ЦРБ, 15 гадоў узначальвае аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі ўрач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг Сяргей Пляскач. На яго думку, асабліва цяжка  было вясной мінулага года, калі паступалі першыя пацыенты з каранавіруснай інфекцыяй.

 

фоторепортаж Карэлицкая ЦРБ 6

 

Сяргей Пляскач:

 

Мы тады не проста працавалі, а жылі ў бальніцы. Да таго ж баяліся заразіць родных і блізкіх. Шмат было і такога, што цяжка растлумачыць. Напрыклад, у хворых на бранхіяльную астму хранічная абструктыўная паталогія чамусьці не дае абвастрэнняў. Каранавірусная інфекцыя вельмі непрадказальная. Пра гэта цяпер многа пішуць і гавораць. Я таксама гэта пацвярджаю: 60–80 % пацыентаў ідуць па агульнай схеме выздараўлення. Астатнія абсалютна непрадказальныя, таму рашэнне шукаем інтуітыўна. Разам.

фоторепортаж Карэлицкая ЦРБ 8