Аперацыю правялі трохгадоваму пацыенту з рэдкім для дзяцей захворваннем — блакіраваным абсцэсам верхняй долі правага лёгкага.
Пацыенту зрабілі відэатаракаскапію, затым транстаракальнае вонкавае дрэніраванне абсцэса лёгкага праз зону спаечнага працэсу ў несвабоднай плеўральнай поласці. У выніку атрымалі добры бліжэйшы рэзультат. Аперыравалі таракальны хірург ВАКБ Юрый Падалінскі і дзіцячы хірург Міхаіл Літвякоў.
— Вынік аперацыі залежыць ад многіх фактараў, але галоўны з іх — гэта вопыт і прафесіяналізм хірургаў, а таксама сучаснае абсталяванне, — сказаў Мікалай Кандзерскі, загадчык хірургічнага таракальнага аддзялення ВАКБ.
Таракальнае аддзяленне адкрылі ў 2008 годзе. За гэты час прааперыравалі больш за 400 пацыентаў з вострымі нагнаіцельнымі захворваннямі лёгкіх.