Аршанская цэнтральная паліклініка
Фото с сайта https://orshamed.by

Аддзяленне магнітна-рэзананснай тамаграфіі з’явілася  ў гарбальніцы № 1 імя Сямашкі Аршанскай цэнтральнай паліклінікі. Новы апарат МРТ набыты за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту па лініі цэнтралізаваных закупак Міністэрства аховы здароўя.

 

Пад размяшчэнне апарата МРТ зрабілі рэканструкцыю часткі будынка тэрапеўтычнага корпуса бальніцы, персанал аддзялення прайшоў спецыяльнае навучанне. Цяпер высокатэхналагічная медыцынская дапамога стане даступнай жыхарам не толькі Аршанскага, але і суседніх Дубровенскага, Сенненскага, Талачынскага і Чашніцкага раёнаў.

 

Наведваючы аддзяленне МРТ у першы дзень яго працы, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч адзначыў:

 

У Аршанскім раёне выбудоўваецца аптымальная мадэль рэгіянальнай аховы здароўя.  І гэта прыклад для астатніх.