Фота прадастаўлена Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцай
Фота прадастаўлена Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцай

У Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы з’явіўся сучасны 128-зрэзавы камп’ютарны тамограф. Апарат дазваляе праводзіць даследаванні шырокага спектра, што істотна павысіць хуткасць і дакладнасць дыягностыкі.

 

Камп’ютарны тамограф коштам 1,23 млн рублёў набыты за сродкі рэспубліканскага бюджэту згодна з планамі закупак Міністэрства аховы здароўя. Плануецца, што апарат будзе працаваць для пацыентаў як інфекцыйнай бальніцы, так і іншых медыцынскіх устаноў Гродна.

 

Наталля Малышка, галоўны ўрач:

 

Запатрабаванасць такога віду даследаванняў асабліва ўзмацнілася ў перыяд пандэміі. Аднак новы апарат будзе выкарыстоўвацца не толькі для дыягностыкі пнеўманіі ў пацыентаў з COVID-19. Ёсць і іншыя інфекцыйныя паталогіі (менінгаэнцыфаліт, інфаркт галаўнога мозгу, субарахнаідальныя кровазліцці ды іншыя), якія патрабуюць дыферэнцыяльнай дыягностыкі. Часам гэта неабходна рабіць на ўзроўні прыёмнага аддзялення. Або мы займаемся гепаталогіяй, і для хворых на вірусны гепатыт КТ неабходна для пастаноўкі ўскладненага дыягназу.

 

КТ-апарат размешчаны ў новай прыбудове, якая была ўзведзена літаральна за паўгода.

 

Наталля Малышка:

 

Дзякуй нашым праекціроўшчыкам і будаўнікам, якія так хутка ўзвялі годны будынак. Ён гарманічна ўпісаўся ў структуру бальнічных карпусоў, даволі кампактны, але пры гэтым адпавядае ўсім сацыяльна-гігіенічным нормам.

 

Пакуль рэнтгенаўскі камп’ютарны тамограф працуе ў тэставым рэжыме. На поўную магутнасць апарат плануецца вывесці да канца чэрвеня. Ён будзе задзейнічаны ў 3 змены. За дзень дыягнастычную дапамогу змогуць атрымаць да 30 пацыентаў.

 

Такім чынам, цяпер у Гродзенскім рэгіёне будуць функцыянаваць 13 апаратаў КТ. Пяць з іх (з улікам новага тамографа) — у абласным цэнтры.