Надзвычай запамінальна сваё прафесійнае свята адзначылі медсёстры 36-й гарадской паліклінікі Мінска. На пляцоўцы перад установай яны зладзілі танцавальны флэшмоб для калег і жыхароў раёна.
З пастаноўкай і стылізацыяй танцаў пад песні сучасных беларускіх выканаўцаў дапамаглі педагогі з суседняга Палаца дзяцей і моладзі «Арыён». Атрымалася яскрава і з настроем. Прыплясвалі і гледачы.
Ганна Казляк, галоўная медсястра:
У нас традыцыя штогод адзначаць Міжнародны дзень медсястры конкурсам, святочным мерапрыемствам або канцэртам. Некалькі мінулых гадоў мы былі пазбаўлены гэтай магчымасці з-за інфекцыі COVID-19. Таму зараз вырашылі не абмяжоўвацца актавай залай, а выйсці да людзей.
Святлана Шылко, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы:
Медсёстры — гэта аблічча сістэмы аховы здароўя. І мы вельмі ганарымся сваімі прафесійнымі і творчымі дзяўчатамі.