Удзельнікам конкурсу прапануецца запісаць на відэа развагі свайго дзіцяці, якое мерыцца ў будучым выбраць медыцынскую прафесію бацькоў.
Запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе медработнікі і іх дзеці, а таксама студэнты да 18 гадоў медыцынскіх каледжаў Гродна і Слоніма, ГрДМУ, якія выбралі прафесію бацькоў.
Конкурсныя работы могуць быць у самых розных жанрах: песні, вершы, сямейныя спектаклі. Аўтары лепшых з іх будуць названы напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў. Пераможцаў чакаюць узнагароды ад галіновага прафсаюза і грашовыя прэміі. Відэаролікі-пераможцы будуць размешчаны на афіцыйных інтэрнэт-рэсурсах Гродзенскай абласной арганізацыі БПРАЗ.
Больш падрабязна пра ўмовы конкурса можна прачытаць тут.