Стогадовы юбілей адзначыла мінчанка Яўгенія Канавалава, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, былая медыцынская сястра неўралагічнага аддзялення 5-й ГКБ Мінска.
На жаль, Яўгенія Васільеўна ўжо не бачыць і мае не такое моцнае здароўе, як хацелася б (яна інвалід першай групы). Але вельмі шчаслівая, што дажыла да свайго 100-годдзя, і шчыра ўдзячная ўсім, хто прыйшоў яе прывітаць. А гасцей у невялікай кватэры сапраўды сабралася шмат.
Павіншаваць імянінніцу Яўгенію Васільеўну прыехалі памочнік Прэзідэнта Беларусі — інспектар па Мінску Аляксандр Барсукоў, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава, старшыня Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў, прадстаўнікі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі 5-й ГКБ і адміністрацыі Завадскога раёна Мінска.
Яўгенія Канавалава:
Няпросты быў час… Дзяжурыла на аэрадроме падчас баявых вылетаў, выконвала розныя умяшальніцтвы, апрацоўвала раны, накладала шыны, рабіла перавязкі. На плячах выцягвала параненых з поля бою, хоць сама была хранічна стомленая, бо суткамі без сну і адпачынку. Усё дзеля дасягнення агульнай мэты — для Перамогі!
Тады яна працавала аперацыйнай медсястрой 504-га батальёна аэрадромнага абслугоўвання Другой паветранай арміі 1-га Украінскага фронту. Сярод яе ўзнагарод — Ордэн Айчыннай вайны другой ступені і 15 медалёў.
Муж імянінніцы таксама ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, быў лётчыкам-знішчальнікам, мае званне Героя Савецкага Саюза. Адметна, што абодва вярнуліся з вайны жывымі і пражылі шмат год шчаслівага мірнага жыцця. Выгадавалі дваіх дзяцей, дачакаліся ўнукаў.